| Паўночны эмірат |
[May. 19th, 2006|11:42 am] |
У другой палове стагодзя, колькасьць славянаў у расеі зьменьшыца пад 50 адсоткаў, краіна перайдзе пад уладу муслімаў. У 1995 годзе, праз два гады пасьля выданьня ў польшы, была перакладзена на чэскую - кніга Рышарда Капусьцінскага „Імпэрыюм“, прысьвечаная нятолькі развалу Савецкага Саюза. У адным зь месцаў Капусьцінскі цытуе рускага пісьменніка Юрыя Бар'ева, які параўноўваў падзеі ва ў СССР зь едучым цягніком: „Цягнік едзе ў сьветлую будучыню. Кіруе Ленін. У адзін момант спыняецца – шлях скончыўся. Ленін заклікаў да дадатковай працы па суботах, чыгунка былі дабудавана і цягнік едзе далей. Але ўжо пад кіраўніцтвам Сталіна. Падобная сітуацыя й далей. Сталін загадвае перастраляць палову кандуктараў і пасажыраў, а застаўшыхся ў жывых прымусіў дабудаваць чыгунку. Цягнік зноў шпацыруе далей. Сталіна на пасадзе зьмяніў Хрушчоў, даехаўшы да края - загадвае разабраць чыгунку ў заду й дабудаваць на перадзе. Пасьля Хрушчова прыйшоў Брэжнеў. Зноў шлях скончыўся але Брэжнеў загадаў завесіць вокны й пачаў разкачываць вагоны, каб пасажыры атрымалівалі адчуваньне, што цягнік едзе і далей“. Калі бы мы працягвалі з гэным анякдотам і далей, дык можна ўпэўнена казаць, што апошні раз цягнік разьехаўся, на шэсьць гадоў, у весну 1985 года, паслья прыхода Гарбачова да кіраўніцтва. Дзякуючы „перабудове“ й „галоснасьці“, падарожнікі змаглі адчыніць вокны, а некаторыя нават і сыйсьці, што зьяўлялася канечным СССР. У часы Эльцына, „на чыгунцы“, адбылося некалькі гаварый, частковая прыватызацыя й зусім перасталі датрымлівацца разкладу. З прыходам Пуціна, ужо амаль не функцыяніруючую, сістэму пачалі даваць да грамады. Неабходныя кавалкі адрамантавалі, прыкупілі новыя лакаматывы, троху прыбраліся ў вагонах другай клясы й прыдалі парачку СВ купэ. Цягнік зноў на шляху й пачынае набіраць хуткасьць. Шэраг палітыкаў й каментатараў выказваюцца зь вялікім задавальненьнем аб тым, што цягнік зноў шпацыруе ў сьветлую будычуню. Але павінны былі бы пакласьці сабе пытаньне, сапраўды ў якім накірунку шпацыруе цягнік і ці вытрымае, пасьля касметычнага рамонта, усё узвышаючыюся хуткасьць. Вялічыня й моц Пасьля сканчэньня канфрантацыі паміж блёкамі ва ў Эўропе, заклікалі заходнія прадстаўнікі да будаваньня новага парадку, які не павінен закладацца выключна на вялічыне й магутнасьці дзяржавы. За межамі Эўропскага зьвязу, які дзякуючы сваёй татальнай бязмоцнасьці ў галіне міжнародных адносінаў, гэтага разкладу й сёньня спрабуе датрымлівацца, праэкт сутыкнуўся з надзвычайна студзёным успрыяцьцем. У прынцыповай апазіцыі, й нават з пачатку асабліва не выступаючы, разам апынуліся Кітай і Расея. Дзьва клясічных прыклады дзяржавы, якія дзякуючы выключна сваёй вялічыне й моцы, дамагліся прывелей. Эльцынская Расея, за мяжой шмат кем успрымаўшаяся як дзяржава ў час вельмі камплікаванага пераходнага перыяда да дэмакратыі, у сапараўднасьці апынулася ў татальным засільлі адміністратыўнага й эканамічнага хаоса, дзьзе шэраг найгоршых эксцэсаў маскаваўся за дэмакратычнай рэторыкай. Савецкі зьвяз, насупраць дэкляраванаму інтэрнацыяналізму, толька пасьлядоўнік традыцыяў расейскай імпэрыі іншымі сродкамі, зьяўляўся рэспектаваным глабальным пудзілам і найбуйнейшай дзяржавай у сьвеце. У перыяд зь 1989 да 1991 г. разваліліся тры гэапалітычных паса забяспечываўшыя бясьпеку Расеі. Іронія лёсу, але да апошняга ўдалося ўтрымліваць прысутнасьць у самых далёкіх кропках былога ўплыву – Вьетнаме й на Кубе. Пас сатэлітаў ва ўсходня-цэнтральнай Эўропе – дабытак бяспечнасьці зь другой сьветавой вайны, й г.з. ўнутраны пас - тэрыторыі 14-і былых савецкіх рэспублік, цалкам разпусьцліся. На працягу дзьвух гадоў, нават без патрэбы баявых дзеяньняў, былі страчаны тэрыторыі набытыя ў папярэднія 250 гадоў. Мяжа з Эўропай, сёняшняй Расеі, вельмі нагадвае мяжу ад пачатку 18-га стагодзя, калі царь Пётр, пасьля вядомы як Вялікі, вырашыў „высадзіць шыбы ў Эўропу“. Дзяржава, аб якой гэнерацыі шкаляроў вучылі, што знаходзіцца ва ўсходняй Эўропе, па трох стагодзьзях - ад Эўропы зноў дыстанцуецца: з усходу перасунулася на поўнач. Тэрытарыяльныя зьмены з сабой прынесьлі й далейшыя падстаўныя праблемы. За межамі Расеі апынуліся шматлікія „меньшасьці“ рускіх (каля 20 міліёнаў чалавек), існаваньне якіх прадстаўляе адзін з галоўных аргумэнтаў, на якім будуецца военска-бязьпечнастная дактрына г.з. „блізкага замежжа“. Часава камплікаваны й незадавльняючы працэс адбываецца й ва ўласна самой Расеі. На падставе канстытуцыі ад 1993 года, Расея ёсьць фэдэрацыяй, паскладанай зь цалкам 89-ці фэдэральных суб'ектаў, якія у адпаведнасьці з лёгікай фэдэрацыі павінны былі бы быць роўнымі. Г.з. Фэдэральная дамова, якая была падпісана паміж цэнтрам й асобнымі суб'ектамі, была падрыхтавана у трох вэрзіях: рэспубліканскай, для аўтаномных вобласьцей і акругоў, й для астатніх суб'ектаў (вобласьці, крайі, й самастойныя гарады), з адрозьніваючымся ўзроўнем адносінаў паміж фэдэральным цэнтрам і адпавядаючымі рэгіёнамі. Палітолаг Мікалай Пятроў аб гэтай сітуацыі выказаўся: „І у межах вышэй узгаданых тэрытарыяльных адзінак усёж быў аплікаваны так званы „асабісты падыход“, які дазволіў асабіста дамаўляцца аб пануючых праўных умовах у рэгіёнах. І таму ў асобных частках фэдэрацыі сутыкаемся з прынцыпова адрозьніваючыйся культурай права, ад амаль „скандынаўскай“ Карэліі аж да „традыцыйна“ валодаючых сямейных кланаў шэрага каўказскіх рэгіёнаў. Гэтую сітуацыю й далей упэўніваюць дзьва фактары. У сёняшняй Расеі, за выключэньнем камуністаў, практычна не існуюць палітычныя партыі з цэлафэдэральным сяброўскім прадстаўніцтвам і палітычнай здольнасьцю. Былыя лідары рэгіянальных адміністрацый сталі буйнымі акцыянэрамі ў раней дзяржаўных прадпрыемствах, а калі пашанцавала з стратэгічнымі прадуктамі, атрымалі й уплыў на падзеле эканамічнай моцы, якая зваротна ўзмацняе іх „легітымную“ палітычную моц“. Мэтавая рэакцыя Над гэтай непразрыстай структурай было, ў часы Пуціна выбудавана , 7 фэдэральных акругоў, якія эўрапейскую частку дзеляць на чатыры, а азіяцкую на тры гіганцкія суперрэгіёны, з непаразумелымі адносінамі як з фэдэральным цэнтрам, так і з самімі суб'ектамі фэдэрацыі. Расейская фэдэрацыя ёсьць, з погляду на ўнутраную палітычна-прасторавую арганізацыю, нейкім вельмі дзіўным гібрыдам этнафэдэрацыі й адміністратыўна-адпаведных аддзелаў. Пасьля таго, як прэзыдэнцкую ўладу ад слабага Эльцына пераняў Уладзімір Пуцін, рэчаіснасьць пачала хутка зьмяняцца. На пачатку яго прэзыдэнцтва (альбо можа панаваньня?) адбыліся дзьве падзеі, якія Расею з уласным прэзыдэнтам/уладарам перасунулі ў іншую дымензію. Сусьветны рост коштаў на нафту, які пачаўся амаль адразу пасьля прыхода да ўлады Пуціна, дазволіў кансалідацыю зруйнаванай эканомікі й санацыю, ў тый час ужо неіснуючай сістэмы, сацыяльнай сеткі. Другая рэч, якая падстаўна зьменіла адносіны да Расеі на міжнароднай арэне, й галоўнае ў вачох ЗША, ёсьць падзеі 11 верасьня 2001 года. Важным ёсьць, што ні на водную зь гэтых падзеяў Пуцін ня быў здольны неяк паўплываць, „толькі“ праявіў здольнасьць незвычайна хутка, з расейскага погляду, мэтава рэагаваць. У эканамічна рэлатыўна кансалідаваным грамадзтве, Пуцін сьвядома карыстаецца тым, што ягоная „новая“ Расея не ўзьнікла на закладзе адмаўленьня ад СССР, але ёсьць ягоным прамым пасьлядоўнікам. Здаецца, што з малымі выключэньнямі, расейская грамадзкасьць і яе палітычныя эліты не ахвотны займацца нейкай грунтоўнай рэвізіяй сваёй мінуласьці, а сам Пуцін зразумела нешта падобнае не плянуе. У адрозьненьні ад камуністычнага рэжыму, які пры спасылках да сваёй мінуласьці, дзякуючы сваем ідэялягічным падставам, рэгулярна трапляў у невырашальныя сітуацыі (н.п. няздольнасьць выкарыстаць вялізарны патэнцыял царквы), - у пуцінскай Расеі гэтых праблемаў няма. Значыцца, што дзяржаўная моц, для мабілізацыі мас, без страху можа пумпаваць зь крыніцы ідэнтыфікацыі расейскага народа, ад шэрага сярэднявечча аж да сёняшніх дзён. Успаміны на слаўныя перамогі: ў Вялікай айчыннай вайне (дастаткова ўзгадаць апошнія пампезныя сьвяткаваньні), над Напалеонам, Шведамі, Палякамі, Татарамі альбо імамам Шамілям - сёньня аб'ядноўваюць вырашаючую частку расейскай палітычнай і абыякавай грамадзкасьці аднолькава як н.п. у Францыі французаў - успаміны на зруйнаваньне Бастыліі. Як у французаў існуюць Робэс'пьер і Напалеон, якія нягледзячы на шмат благіх чынаў прызнаюцца шырокай грамадзкасьцю няменьш чым народнымі волатамі, падобна ёсьць і ў Расеі зь Пятром Вялікім і Кацярынай, каля іх ужо туляцца маршал Жукаў й іншыя „прафэсіяналы“, такія як Ленін альбо Сталін. Узмацненьне расейскага ўплыва Пуцінская адміністрацыя, пры погляду зь венку, падаецца як незусім дэмакратычная, але без сумненья кансалідаваная й эфектыўная адзінка выканаўчай (нажаль для Расеі звычайна й заканадаучай і судзебнай) моцы. Відавочна, што адыход ад дэкляраваных, але ніколі цалкам датрыманых, дэмакратычных стандартаў й мэханізмаў, на сёняшнім дзень ўсем удзельнічаючым бакам абыякавы. Заходнія дзяржавы на Расею паглядаюць як важнаму хаўрусьніку (ЗША) й меньшкаштоўнаму экспарцёра энэргетычных суравін (Японія й ЭЗ). Захад, на погляд, Расею крытызуе й мае рацыю, а Расея яму гэта вяртае спасылкамі на сваю сьпецыфіку, якая гнуткая ў залежнасьці ад актуальных патрэбаў, й спасылкамі на яўна існуючыя на захадзе непараўналасьці паміж славамі й практыкай. Заходняя рэторыка ніяк не ўплывае на ўзаемаадносіны, і нават узмацняе сучасныя пазіцыі Расеі ў некаторых сьпецыфічных рэгіёнах, у сапраўднасьці на Блізкім усходзе. Змаганьне зь міжнародным тэрарызмам у першую чаргу палепшыла адносіны паміж Расеяй і Ізраілем, сёняшнія сілавыя акцыі ЗША на фоне фізычнай няздольнасьці Эўрапейскага зьвязу, дазваляюць Пуціну пазіцыяніраваць сабе ў прыемным сьвятле пасярэдніка як у дачыненьні іранскай ядэрнай праграмы, так й ў дачыненьях Палясьціны й Ізраіля. Запрашэньне дэлегацыі Хамасу да Масквы, можа выйсьці дзіўным чынам ў далей працягваючымся блізкаўсходнім міравым працэсу, ў якім доўгачасова прадстаўлены толькі адзін з моцных бакоў – Вашынгтон. Вышэй узгаданы ўздым Расеі, на міжнародна-палітычнай сцэне, ёсьць магчымы толькі дзякуючы таму, што большасьць расейскай грамадзкасьці - з палітыкай прэзыдэнта Пуціна ёсьць цалкам задаволеная, а калі нешта ўспрымае як прынцыповае пытаньне, дык гэта дакладна нябудзе адсутнасьць некаторых дасягненьняў дэмакратыі. Межы ўнутранага патэнцыяла, ёсьць адзіным абмяжаваньнем, на якое варта зьвяртаць увагу. У весну 2004 года, Пуцін, у сваёй прамове да дэпутатаў аб стану Расейскай федэрацыі, казаў што Расея ў першыню пасьля развала Савецкага зьвязу (ў пачатку 90-х гадоў), стала стабільнай краінай (стабільнай - не значыць, што демакратычнай!) як у дачыненьні эканамічным так і палітычным. Заробкі жыхароў узьняліся на 50 адсоткаў, колькасьць жыючых ў галечы зьменьшылася на 30 адсоткаў. Але ў галечы й далей існуе каля 30 міліёнаў рускіх, эканамічны спад конца 90-х гадоў нават на фоне доўгачасовага эканамічнага ўздыму кампензуе толькі каля 40 адсоткаў стратаў, і далей ёсьць высокая крымінальнасьць і карупцыя. У вобласьцях, якія не маюць што прадаваць за даляры, жыхарам застаецца толькі скардзіцца на нядолю. Нельга не прызнаць, што ў пачатку 90-х хатні прадукт зьнізіўся амаль у палову, а за першыя 4 гады кіраваньня Пуціна ўзьняўся на 29,8%. Гэты ўздым ідзе на фоне роста коштаў нафты й стратэгічных матэрыялаў (кожнае ўзвышэньне кошта нафты на 1 даляр за барэль, уздымае хатні прадукт Расеі на 0,25%) але на іх кошт, на міравым рынке, Пуцін нездольны неяк сур'ёзна паўплываць. Расея пад яго кіраўніцтвам, паступова пераўтварылася ў „самы буйны эмірат у сьвеце“, які ў адрозьненьні ад усех астатніх – дыспануе другім у сьвеце ядзерным арзеналам. І нават калі вызначэньне Расеі як эмірата можа шмат каму падаецца дзіўным, у гэтай аналёгіі ёсьць шчэ адзін бок. Расея, як большасьць эўрапейскіх краінаў, сутыкнулася з праблемай зьмяньшэньня ўласнай папуляцыі, якая ў расейскіх умовах ідзе разам з вельмі кароткім жыцьцём мужчын – у першую чаргу ў высьледку паўжыцьця таннага й моцнага алкаголя. Пра будучыню ёсьць падстаўным, што адзінай растучай часткай насельніцтва у расеі з'яўляюцца муслімы (і таму Расея ў годзе 2005 стала назіральнікам у Арганізацыі ісламскай канфэрэнцыі). У адрозьненьні ад заходняй Эўропы не ідзе размова аб камунітах перасяленцаў, але аб г.з. аўтахтоннай папуляцыі, жыючэё у Расеі (прынагодна на тэрыторыя кантраляваных рускімі) ужо некалькі стагодзьзяў. Каля 2050 года колькасьць славянскіх расейцаў павінна зьменьшыцца пад 50%. Партнёр альбо васал Расея, дзякуючы сваёй кантынентальнай палозе, магла бы прэтэндаваць на ролю „маста“ паміж эўрапейскімі краінамі й развітымі эканамічнымі рэгіёнамі Азіі, прынагодна зьвязаць гэтыя рэгіёны з ЗША й Канадай. Непамернае багацьце й велічыня ядзернага арзенала, з Расеі, як мінімум у бліжэйшыя часы, робіць глабальнага акцёра. Расея, ўсяляк у бліжэйшыя часы, не стане дэмакратычнай краінай заходняга ўзора. Існуе рэальны шанец, што стане краінай вельмі багатай, але заходнія надзеі, што ў расеі на фоне эканамічнага розьквету раней альбо пазьней дойдзе да вызваленьня нятолькі эканамічнай але і палітычнай моцы (на прыклад як на Тайване), нямае ў так вялізарнай краіны ніякага рэальнага абгрунтаваньня. Як у выпадку Расеі так і ў выпадку другога волата Кітая, павінны улічваць іх ўяўленьні аб уласна гістарычнай выключнасьці й традыцыйную прагу паўплываць на ход падзеяў ў сьвеце. Лепшае, на што можа сёньня спадзявацца сярэдняя эўропа, што Расея будзе займацца выключна сваемі эканамічнымі праблемамі й ў Эўропы будзе дастаткова часу каб падрыхтаваць агульную тактыку ўзаемаадносінаў з усходам, якая не пакіне іншай магчымасьці чым успрымаць Эўропскі зьвяз як паўнагаднотнага партнера. Пакуль гэта не адбудзецца, так наступны расейскі ўладар, а будзе ўжо ўсё роўна хто такі, абавязкова зноў паспрабуе апанаваць й падпарадкаваць Эўропу. Таму, што сапраўды, Расея ніколі не ўмела і не была здольная, а з улікам сваёй велічы дык верагодна ніколі ўжо не навучыцца, размаўдяць як з роўным зь меньшымі. Аўтар, Міхаіл Раманцаў, ёсьць палітолягам. Займаецца палітычнай геаграфіяй і геапалітыкай, праблематыкай эўрапейскай інтэграцыі й Расеі. |
|
|
| Зянонаўскім шляхам? |
[Mar. 31st, 2006|08:34 am] |
Cёньня, на беларускай мяжы, чакалі вяртаньня Барана на радзіму. Але прайграўшы выбары ён намыліўся зянонаўскім шляхам. Па папярэднім зьвесткам, пасьля візіта ў Польшу ён зьбіраўся да хаты. Але сёньня высьвятляецца, што праграма кардынальна зьмянілася. На выходныя ён едзе па мясьцінам Моцарта, папіць кавы й паласавацца чакалядай. У панядзелак, пасьля кавы, хоча сустрэцца з міністрам замежных справаў Аўстрыі. Потым зьбіраецца мятнуцца ў Штарзбург (афіцыйная вэрзія – вечарынка з сябрукамі), пасьля на некалькі дзён наведаць Люксэмбург. Беларускія ўлады ўжо абвінавацілі яго ў арганізацыі масавых беспарадкаў, але Баран спадзяецца выжабраваць і абвінавачваньне па артыкулу “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. Магчыма яму проста не хапае на квіток да Канады? Але і так відавочна, што хлапец адпачывае не пасродкам. |
|
|
| Папраўка |
[Mar. 29th, 2006|09:48 am] |
|
Шмат дзе прыводзіцца неспраўная цытата ППРБ "...как утятам" . У сваёй прамове ён паўжыў выраз "як куцятам", што мае сэнс - "як шчанюкам", але ніколі "як качкам". |
|
|
| ЖЫДЫ Ў БЕЛАРУСКІМ РЭВАЛЮЦЫЙНЫМ РУХУ |
[Mar. 28th, 2006|03:03 am] |
Жыды ў беларускім рэвалюцыйным руху (пачатак ХХ ст.) Сёньня, для большасьці, анархія выклікае асацыяцыі з пьянымі матросамі сьпяваючымі “цыплёнак смажаны”, альбо ў лепшым выпадку з гулйяйпольскай вольніцай бацькі Махно. Але шчэ грэцкі філёзаф Зянон выкладаў сваім вучням аб будучым бездзяржаўным грамадзтве. Падобна як і Зянон, мяркаваў й эгіпцянін-александрыец Карпократ, заклаўшы ўласную арганізацыю, пабудаваную на прынцыпах анарха-камунізма. Спробы тэарэтычна абгрунтаваць “анархаўтопію” рабілі: У.Годвін, М.Штырнэр, П.Прудон, М.Гесс, К.Грюн. А ў 70-х гадох ХІХ ст. зьяўляецца ўсем вядомая праца М.Бакуніна “Дзяржаўнасьць і анархія”. Да апосталаў анархізма можна аднесьці: рэвалюцыянэра князя П.Крапоткіна, А.Баравога, П.Турчанінава, Я.Махайскага. У другой палове ХІХ ст. анархізм у эўропе бярэ на ўзбраеньне практыку ўзброенага тэрору. Была праведзена сэрыя агітацыйных забойстваў, вынікам чаго стала абвешчаньне анархізму сапраўднай вайны. Анархіскі рух на захадзе амаль занік, каб за некаторы час узрадзіцца ў практыцы на ўсходзе...
Адным з галоўных цэнтраў анарха-камуністычнага руху ў Беларусі, на пачатку ХХ ст., стаў горад Беласток з навакольным прамысловым рэгіёнам, насельніцтва якога складалася пераважна з жыдоў. У 1903 годзе тут узьнікла групоўка “Барацьба” (der Kampf), першапачаткова ставіўшая сваімі мэтамі выключна прапаганду й пашырэньне сярод працоўных уласных ідэяў. Выданьнем на розных мовах брашур (у тым ліку й працы Крапоткіна), зрабілі Беласток сапраўдным цэнтрам анархіскай прапаганды. У тыя часы анархісты ладзілі даволі буйныя мерапрыемствы, на іх мітынгі зьбіралася да 800 чалавек. Вынікам шматмесячнай працы было, што анарха-камуністычная групоўка налічвала больш за 70 актывістаў (без уліку прыхільнікаў). Асабліва актыўна прапагандыскія мітынгі праводзіліся перад першым траўнем 1904 года (сустрэчы адбываліся фактычна штодзённа). У той перыяд анархісты кіравалі шэрагам дробных страйкаў, а ў некаторых дасаглі перамогі толькі дзякуючы актам сабатажа (пашкоджаньне абсталяваньня). У часы вялікага безпрацоў’я, анархісты йшлі на перадзе галодных рабочых і бралі печыва ў пякарнях гвалтам. У 1903–1904 гадох беластоцкія анархісты пачынаюць шырока паўжываць тактыку экспрапрыяцыяў уласнасьці ў дробных прадпрымальнікаў й раздачу харчоў сярод галечы. Большасьць дробных буржуяў, пад пагрозай тэрору, прыймала ўмовы анархістаў, што толькі ўздымала папулярнасьць анарха-камуністычных ідэяў сярод насельніцтва. У 1904 годзе аўтарытэт анархістаў быў так вялікі, што большасьць сябраў Бунда і партыі сацыял-рэвалюцыянэраў перайшла да анархістаў. Як паведамляла ў тыя часы беластоцкае, бундаўскае выданьне: “...Анархісты сталі пагрозай для мясцовых буржуеў... Дастаткова было ўзгадаць, што страйкам кіруе “камітэт”, - як гаспадар альбо задавальняў усе патрабаваньні, альбо ўцякаў з гораду.” Тактыка анархістаў закладалася на правядзеньні агульных сходаў працоўных калектываў, з мэтай арганізацыі безкампрамісных страйкаў. Таксама актыўна паўжывалі прапаганду прамым дзеяньнем – баявыя акцыі, былі павінны ўзмацніць дух супраціву сярод працуючых і прадэманстраваць эфектыўнасьць гэтых мэтодаў. Умовы на прадпрыемствах Беластока (і нятолькі) былі вельмі жорсткія: людзі працавалі штодзённа па 10-18 гадзін, атрымлівая заробак - якога не хапала каб утрымаць сям’ю. Акрамя жахлівых умоваў на прадпрыемствах і галечы, можна ўзгадаць поўную адсутнасьць сацыяльных гарантыяў, як з боку працадаўцаў так і дзяржавы. Эксплуататары шырока паўжывалі “лакаўты” – звальненьне ўсяго працоўнага калектыва, як пакараньне за страйк. Пры масавым безпрацоў’е, экслпуататарам, было няцяжка знайсьці штрэйкбрэхераў. Спробы стварэньня сіндыкатаў (прафэсійных зьвязаў) рашуча падаўляліся паліцыяй, мірныя дэманстрацыі разганяліся войскам, супраць страйкуючых працоўных паўжывалі зброю. Таму пашкоджаньне абсталяваньня (сабатаж) і фабрычны тэрор – заставаліся адзінымі дзейнымі аргумэнтамі страйкуючых. Калі пачаўся страйк на прадпрыемствах буржуя Абрама Когана, адзін з працоўных быў забіты ягонымі наймітамі. Адказ анархістаў не прымусіў сабе доўга чакаць. У Судны дзень (вялікае жыдоўскае рэлігійнае сьвята), сярод шматлікага натоўпа ў сінагозе, рабочы-анархіст Нісан Фарбэр зарэзаў А.Когана. Гэты акт антыбуржуазнага тэрору, атрымаў вялікую сімпатыю сярод страйкуючых. Некаторы час пасьля, паліцыя аточыла й пастраляла ў лесе сацыял-дэмакратычны (бундаўскі) мітынг – было зранена больш за 30 чалавек. У адказ, усё тый жа Нісан Фарбэр, шостага кастрычніка 1904 года, кінуў бомбу ў пастарунак, выбухам забіла й паранніла шмат паліцэйскіх. Але нажаль і тэрарыст Фарбэр, пры гэтым чыну, загінуў. У дакументальным рамане В.Ропшына (мянушка легендарнага Б.В.Савінкова, сябры арганізацыі сацыял-рэвалюцыянэраў), ёсьць прыклад - жыд, які прыйшоў у мястэчка “рабіць тэрор”. Шмат людзёў, адчуўшых на ўласнай скуры ўсе асалоды пагромаў, йшлі ў тэрарысты з дастаткова зразумелай мэтай - адпомсціць за крывю і пакуты сваіх сваякоў. Большасьць жыдоў-тэрарыстаў дабраахвотна запісваліся ў баявыя арганізацыі сацыял-рэвалюцыянэраў, бо ў шэрагах гэтай моцнай і добра заканспіраванай партыі - была рэальная магчымасьць адпомсьціць пануючыму рэжыму. Але пад час рэвалюцыі 1905-07 гг., кіраўніцтва партыі, з тактычных падставаў, спрабавала ўтрымаць баявыя арганізацыі ад актыўных дзеяньняў. Як вынік, быў адыход вялікай колькасьці баявікоў да анархістаў. Аб адным такім выпадку, калі “баявая групоўка” разарвала свае адносіны з ЦК ПСР, піша ў сваім рамане Ропшын: “Спачуваньне й падтрымку ён знайшоў у сваяго сябрука Абрама. Абрам, дабрасардэчны, з шырокім дзіцячым тварам, пакінуў у Вільні сям’ю. Але не газэтныя артыкулы й не прамовы агітатараў перасьведчылі яго ў неабходнасьці “сістэматычнага” тэрору. Ён на ўласныя вочы бачыў пагромы, спаленыя хаты, забітых дзяцей і таму не сумняваўся ў законнасьці сваёй помсты... Ён жыў з непахіснай верай у тое, што за ім стаіць шматпакутны народ і што “тое сэрца не навучыцца кахаць, якое стамілася ненавідзець””. Сіяніст Гольдштэйн піша: “Сьпецыфічнымі мясцовымі асаблівасьцямі вылучаюцца ў Беластоку анархісты, амаль усе - жыды. Беласток – першы горад, у якім зарадзіўся анархізм, і адкуль ён распаўсюдзіўся далей на усход. Зараз ужо анархісты ў Беластоку дастаткова моцныя. Характэрна, што іх інтэлегенцыя пагалоўна былыя бундаўцы, ды й большасьць арганізацыі таксама паходзіць з Бунда...” Калі ў Лодзьзі пачаўся ўсеагульны страйк і працоўных разстрэльвала царскае войска, беластоцкі пралетарыят абвесьціў трохдзённы страйк салідаріты. Улады, як звычайна, адказалі масавымі рэпрэсіямі й разстрэлам рабочых дэманстрацыяў, але не зважаючы на гэта, пад час пахаваньня загінуўшых, адбылася новая магутная маніфэстацыя з тысячы працоўных, якая прайшла па вуліцах з рэвалюцыйнымі сьпевамі. На могілках, над загінуўшымі, прамаўлялі бундаўцы і анарха-камуністы. Пасьля ўзгаданых падзеяў, адзін з вайсковых патрулёў падыйшоў бліжэй, да помніка Мурав’ёву, ля якога стаў памочнік паліцмэйстра і ягоныя падначаленыя. У гэты момант рабочы-анархіст Арон Елін, зь клічам “Няхай жыве анархія!”, кінуў у іх бок бомбу. Выбухам было забіта й зьнявечаны 10 чалавек, у тым ліку памочнік паліцмэйстра, афіцэр патруля й пазывач. Елін пасьпяхова ўцёк. Гэты чын выклікаў вялікі водгук сярод пралетарыяту. Актыўны ўдзел у рабочым руху анархісты прыймалі таксама ў студзеньска-кастрычніцкі перыяд рэвалюцыйнага 1905 года. Пад час усеагульнага страйка, пачаўшагася ў Беластоку 9-га студзеня 1905 года, анархісты разам зь іншымі арганізацыямі кіравалі працоўнымі й захапілілі мястэчка Крынка (каля Беластока), тэрарызаваная паліцыя ўцякла, а ўсе дзяржаўныя ўстановы: пошта, тэлеграф, канторы - былі захоплены паўстанцамі. Але ў хуткім часе зьявілася рэгулярнае войска й ўсё раней дасагнутае было згублена. 11.(24).12.1905 года ў Беластоке, анарха-камуністамі разам з эсэрамі-максымалістамі (схільная да анархізму фракцыя партыі сацыял-рэвалюцыянэраў) было ініцыявана стварэньне Савета рабочых дэпутатаў. Большасьць была за максымалістамі, але і анарха-камуністы карысталіся ў Савеце вялікім уплывам. Трэба адзначыць, што сацыял-дэмакраты (бундаўцы), атрымаўшыя ў Савеце меньшасьць галасоў, пачалі ў хуткім часе байкатаваць яго дзейнасьць. У 1906 годзе ў Беластоку ўжо існавала моцная Фэдэрацыя анархістаў-камуністаў, складаўшаяся зь чатырох сындыкатаў (прафэсійных аб’яднаньняў). Акрамя таго функцыянавалі 15 прапагандыскіх гурткоў, зь мясцовых рабочых і рамесьнікаў, аб’ядноўваючыя працоўную моладзь ад 15 да 25 гадоў. Трэба адзначыць, што ў тыя часы шмат хто быў вымушаны пачаць працоўную кар’еру ўжо ў 12 гадоў. Асабліва сабе праявіла фэдэрацыя анархістаў-камуністаў у перыяд усеагульнага страйку ў Беластоку ў 1906 годзе. Фабрыканты аб’ядналіся ў сындыкат і адмаўляліся разглядаць патрабаваньні працоўных. Страйк зацягнуўся, сотні рабочых пакутавалі ад голаду, анарха-камуністы былі вымушаны правесьці шэраг экспрапрыяцыяў: зарганізаваўшы сотні працоўных, яны вырабавалі крамы й магазіны з харчамі. Акрамя таго, анархіскія баявыя дружыны хадзілі па кватэрах буржуяў і зьбіралі “дабраахвотныя” складкі на карысьць страйкуючых. У хуткім часе фабрыканты Фрэйндкін і Гейндлін прапанавалі сындыкату капіталістаў адначасова абвесьціць на сваіх прадпрыемствах лакаўты, што пасьля й было зроблена. Гэта выклікала чарговую хвалю антыбуржуазнага тэрору, ў жытло буржуяў паляцелі бомбы. Сур’ёзна напалоханая буржуазія пачала ўцякаць за мяжу. Пасьля, Фэдэрацыя анархістаў-камуністаў, кіравала й іншымі як лакальнымі, так і ўсеагульнымі страйкамі (некаторыя былі вельмі пасьпяховымі), альбо брала ўдзел у арганізацыі пратэстных акцыяў разам зь іншымі арганізацыямі. Пад час страйку пекарэй, рабочыя-анархісты захапілі адну зь пякарэнь і пачалі вырабу на камуністычных падставах. Яны часткова выплацілі запазычанасьці й кіравалі пякарняй, пакуль гаспадар не згадзіўся з ўсемі выстаўденымі патрабаваньні. Анархісты бралі ўдзел і ў шэрагу іншых страйкаў (н.п. на паравых млынах і броварах), дзе пад іх уплывам прцоўныя самі ўсталявалі 8-мі гадзінавы працоўны дзень. Энэргічна змагаючыся з эксплуататарамі-капіталістамі, анархісты не забываліся й на прадстаўнікоў дзяржавы. Акрамя вышэй узгаданых чынаў Фарбэра й Еліна быў праведзены шэраг іншых баявых аперацыяў. 30-га ліпеня 1905 года, а гэтаксама ў чэрвені 1906 года, ў Беластоку адбыліся пагромы. Фактычна зьяўляўшыеся вайсковымі аперацымі, зарганізаваныя сумесна зь паліцыяй і бандамі чарнасоценцаў, накіраваныя на зьнічэньне ядра працоўнага адпору ў горадзе. Толькі пад час першага пагрома, на працягу аднаго дня, вайскоўцы забілі каля 60 чалавек, сотні іншых былі зраненыя. Ваякі стралялі ва ўсё, што варушылася альбо рухалася па вуліцам мястэчак. Няменьш крывавымі былі наступствы другога пагрома. У адказ рабочыя-анархісты пачалі партызанскую вайну, у вайсковыя і паліцэйскія патрулі стралялі й кідалі бомбы. Некаторыя районы Беластока войска так і не здолела захапіць, абмяжаваўшыся іх артэлэрыйскім абстрэлам. Вось толькі адзін з прыкладаў гэтай вайны: у чэрвені 1906 г. ў Беластоку загінуў 22-х гадовы анархіст Беньямін Бахрах, у перастрэлцы ён забіў дзьвух паліцэйскіх. Анархісты вялі сапраўднае паляваньне на дзяржаўных чыноўнікаў й нацыяналістаў, адказных за арганізацыю пагромаў, шмат хто з гэтых нелюдзёў быў пасьля забіты. Таксама быў пакус забіць арганізатара пагромаў – гэнэрал-губернатара Багаеўскага – анархіст Мойша Шпіндлер кінуў бомбу ў ягоную карэту, але нажаль бомба выбухнула нікаго не параніўшы. Троху раней Шпіндлер застрэліў іншага актыўнага пагромшчыка – Нежыка. Але жыды-анархісты заўсёды падкрэсьлівалі інтэрнацыянальны характар сваіх акцыяў, усё роўна, - казалі яны – хто наш вораг, і хто мы, таму, што мы змагаемся не за шкурныя інтарэсы, але за вызваленьне ўсех працоўных ад прыгнёту капіталістаў й дзяржавы. Шмат хто з анархістаў, апўнуўся й пасьля загінуў у вязеньні. Таму, яны, пры арыштах, не вагаючыся паўжывалі супраць паліцыі зброю. Некаторым затрыманым пашанцавала зьбегчы ад паліцыі, самым вядомым выпадкам быў г.з. слонімскі ўцёк. 6-га сьнежня 1906 года ў цягніку, з Слоніма ў Беласток трое арыштаваных – анархісты Фрыдман і Зільбер з актыўным удзелам эсэра-максымаліста Жмуйдзіка – напалі на ахову арыштанскага вагона. Пры гэтым ім пашанцавала прыстрэліць шэсьць (!) ахоўнікаў. Праз нейкі час Фрыдман, Зільбер і Шпіндлер напалі на турэмшчыка з гародненьскага вязеньня - Каханоўскага, які быў шырока вядомы катаваньнем затрыманых. Каханоўскі быў забіты, акрамя яго загінула й было паранены некалькі з паліцэйскіх. Адзін з баявікоў, Фрыдман, быў аточаны паліцыяй і ў перастрэлцы забіў шчэ трох жандармаў, а апошнюю кулю пакінуў для сабе.. Гэта быў апошні выстрал 16 гадовага Беньяміна Фрыдмана... Аб псіхалёгіі гэтых анархістаў шмат кажуць апошнія словы аднаго зь іх: мне 18 гадоў. Усё свае жыцьцё я працаваў і мала што за гэта атрымліваў. Я бачыў.. што тыя, хто нічога не робяць, жывуць у свае задавальненьне, за кошт працоўных. Зьвярнуць увагу маех братоў на гэты агідны стан, зьвярнуць увагу ўсех пралетарыяў на гетую несправядлівасьць і высьвятліць працуючым, што мы дзеці былых нявольнікаў, заўсёды працуючых і заўсёды рабуемых, - гэта было маёй мэтай, і я гэта не лічу злачынам, за які павінен прасіць прабачэньня. Перад сьмерцю ён крыкнуў – Жыве вольная зямля! Іншы анархіст, Осіп Левін, перад пакараньнем сьмерцю, сказаў наступнае: З усех грошаў, экспрапрыяваных намі ў уласьнікаў, я не дазволіў сабе патраціць а ні водны грош... Я паміраю ў старых нагавіцах, падараных мне маім братам, студэнтам, бо я хадзіў у лахманах. Я лічу, што паміраю не грэшнікам, але змагаром за ўсё чалавецтва – у барацьбе за вызваленьне прыгнечаных ад сёньян існуючай сістэмы. Адважныя чыны беластоцкіх анархістаў здаюцца нам сёньня як сцэнкі зь нейкага кінафільма. Але варта адзначыць, што ўсе вышэй узгаданыя баявыя акцыі ніколі не былі ў адрыве ад класавага змаганьня. Амаль усе ўдзельнікі руха былі працоўнымі, і яны актыўна дзейнічалі ў асяродзі іншых працуючых – зьяўляліся арганізатармі страйкаў, праводзілі анарха-камуністычную агітацыю. Таму, ні ў якім выпадку, іх нельга параўноўваць зь нейкімі баявічкамі зь некаторых левацкіх гурткоў, ўзброенымі толькі кніжонкай Мао, мысьлячых і дзейнічуючых элітарыскі. Беластоцкія анархісты надхняліся ідэяламі вольнага камунізму – сьвета без улады, без эксплуатацыі, бяз межаў. Жыды, па нараджэньню й мове, яны жылі пад самым страшным прыгнётам, па нацыянальнаму прызнаку, заўсёды заставаліся самымі пасьлядоўнымі інтэрнацыяналістамі й з аднолькавай гідлівасьцю ставіліся як да рускага, так і да жыдоўскага, польскага, беларускага нацыяналізмаў. Маладыя рабочыя-анархісты зь Беластоку, былі, можа быць, троху наіўнымі, але пры гэтым вельмі храбрымі людзьмі. Іх жыцьцё было, як правіла, вельмі кароткім, але напоўнена падзеямі, і яны рабілі свой выбар сьвядома, таму што альтэрнатывай было прыгнечанае існаваньне без усялякай надзеі ў будучыні. |
|
|
| (no subject) |
[Mar. 27th, 2006|06:59 am] |
1 мая 2006 года, адбудзецца І. сход арганізацыйнага камітэта Незалежнага цэнтра стратэгічных ініцыятыў (далей па тэксту НЦСІ).
Мэтамі НЦСІ ёсьць:
Přijímat účast ve výzkumu a vývoji a realizaci celostní koncepce světové bezpečnosti, v rozvoji občanských zásad v systému ochrany životně důležitých národních zájmů, ve vývoji koncepce a metodologie a technologických řešení fundamentálních problémů bezpečnosti, řešení vnitřních a mezistátních neshod, krizových situací a konfliktů. Sjednocení intelektuálního potenciálu a možností členů Centra při realizaci programů a projektů v zájmu sociálního rozvoje, všeobecného míru a bezpečnosti národů a občanů. Výzkum a podpora realizace vývoje projektů v oblasti společenského systému bezpečnosti, ochrany životně důležitých potřeb a zájmů společnosti, civilizace, a také základních práv a svobod člověka před fundamentálním ohrožením a nebezpečím silami občanských, nestátních organizací a sdružení a sociálně odpovědných občanů. Prosazování a podpora realizace společensky významných mírotvorných, humanitárních, společensko-politických, sociálních, kulturních, ekologických a jiných iniciativ, vedoucích k posílení národní i mezinárodní bezpečnosti. Upevňování a rozvoj občanských, politických, ekonomických a kulturních práv a základních svobod, a odpovědnosti lidí v kontextu „lidského rozměru“ v souladu s obecně platnými mezinárodně-právními normami, zvyky a tradicemi národů.
Праграма схода:
1.Рэгістрацыя сяброў арганізацыйнага камітэта й дадаткова пазваных назіральнікаў. 2.Азнаямленьне з статутнымі мэтамі НЦСІ й дадаткова даданымі матэрыяламі. 3.Абмяркаваньне неабходных зьменаў й дадаткаў у Статут НЦСІ. 4.Унясеньне неабходных зьменаў і дадаткаў у Статут НЦСІ. 5.Іншае. 6.Банкет.
Кантактныя адрэсы для папярэдняй рэгістрацыі удзельнікаў:
Сябраў арганізацыйнага камітэта: e-mail: ncsi@centrum.cz skype: kamitet tel.:
Пазваных назіральнікаў : e-mail: kamitet@centrum.cz skype: kamitet tel.:
Папярэдне дамоўлены час, а таксама адрэса, правядзеньня арганізацыйнага сходу, будуць удакладнены з ўдзельнікамі дадаткова, пасьля папярэдняй рэгістрацыі, але не пазьней чым за 14 дзён да правядзеньня мерапрыемства.
* Вышэй уведзеныя, для папярэдняга азнаямленьня, статутныя мэты НЦСІ, ёсьць у мове арыгінала (чэскай). |
|
|
| BNR_25_03 |
[Mar. 24th, 2006|05:07 am] |
Заўтра беларускія нацыяналістыя зьбіраюцца сьвяткаваць нешта. Дык лічу патрэбным азнаёміць больш шырокую грамадзкасьць з некаторымі гістарычнымі фактамі. Чытайце. Думайце.
Мы адсьвяткавалі 60-я ўгодкі Вялікай Перамогі, але нельга забыцца на тых, хто хаўрусьнічаў зь гітлераўскім рэжымам, гэным злачынцам нельга дараваць, тым больш, што іхнія ідэялягічныя нашчадкі й сёньня спрабуюць уздымаць галаву.
БЕЛАРУСКІЯ ХАЎРУСЬНІКІ ГІТЛЕРА
(Кароткі курз гісторыі “Рады БНР”)
Абвешчаньне ў 1918 годзе купай вар'ятаў “Беларускай Народнай Рэспублікі” - падзея малазначная. Сабраліся некалькі чалавек, пабухалі.. й абвесьцілі сабе гэтую самую “Рэспубліку”. Беларускія працоўныя, гэным “дзеячам” ніякіх паўнамоцтваў не дэлегавалі, а шчыра кажучы, аб існаваньні нейкай новай “Рэспублікі” - ніхто нават і не ведаў, а тым больш - ніхто не ўспрымаў іх у сур'ёз. Карацей, на ўсё можна пакласьці.. як на гульні дзецюкоў, калі бы не адна акалічнасьць.
А гэтай “акалічнасьцю” ёсьць тое, што адразу пасьля “абвяшчэньня БНР” - яе першы “прэзыдэнт” Іван Серада з паплечнікамі паслалі тэлеграму нямецкаму Кайзэру, з заявай, што “будучыню Беларусі, яны бачаць толькі пад аховай Нямецкай імпэрыі”, іншымі словамі прапанавалі легітымізаваць акупацыю ўласнай краіны, прапанаваўшы акупантам свае паслугі. Так, “першы прэзыдэнт Рады БНР” - пачаў сваю “дзяржаўную” кар'еру з гандля суверэнітэтам і незалежнасьцю нашай Бацькаўшчыны. Нямеччына, ў тыя часы, ужо была перад паразай, таму беларускія здраднікі нікаго асабліва не цікавілі. Савецкае войска ў хуткім часе вызваліла Беларусь ад акупантаў, а “змагарам за незалежнасьць” прыйшлося вельмі-вельмі хуценька ўцякаць на захад. Таму, няма чаго здзіўляцца, што адным з прыярытэтных накірункаў акупацыйнай палітыкі фашыстоўскай Нямеччыны, у нашай краіне, з'яўлялась - выкарыстоўваньне “сьвядомых” беларусаў для ўзмацненьня акупацыйнага рэжыму. Тым больш, што яны шчэ да вайны самі прапаноўвалі свае паслугі. Пасьля таго, як да ўлады прыйшоў Гітлер й пачаў праводзіць агрэсіўную экспанзіўную палітыку, беларускія “сьвядомыя патрыёты” хутка зразумелі, што ў ніх зьявіўся рэальны шанец атрымаць новага працадаўца. Трэці “прэзыдэнт” “Рады БНР” Васіль Захарка, 20 красавіка 1939 года, зьвярнуўся з “мэмарандумам” да Гітлера, у якім бажыўся ў вернасьці фашысцкаму фюрэру й на 15-і старонках падрабязна выкладаў - “што ёсць беларусы, якія згодны шчыра яму служыць і аказываць усялякія паслугі”. Прастытутка Захарка напісаў для фашыстаў падрабязную справаздачу, на падставе якой, у 1938- 1939 гадох, нямецкія сьпецслужбы правялі працу па кансалідацыі й згуртаваньню беларускіх эмігрантаў у Нямеччыне, з мэтай паужыцьця ў будучай вайне супраць СССР. Супрацоўнікі Абвера: фон Энгельгарт й Херуліс (эксперт па беларускім пытаньням) наведаліся ў Вільню й іншыя заходнія беларускія мястэчкі, для усталяваньня асабістых кантактаў. У гэты перыяд, пры МЎС Нямеччыны ствараецца “Беларускае прадстаўніцтва ў Бярліне”, а пасьля ягоныя філіялкі ў іншых гарадох Нямеччыны. “Беларускае прадстаўніцтва” выдавала, за нямецкія срэбрэнікі, газэту “Беларуская Раніца”, якая актыўна прапагавала ідэю непатрэбнасьці парлямэнтарызму й адкрыта ўсхваляла акупацыйны, фашыстоўскі рэжым. Галоўным рэдактарам газэты быў - Ян Пазьняк, дзед Зянона Пазьняка, лідара адной з сёньня існуючых сэкт - БНФ. Кіраўніцтва “Беларускага прадстаўніцтва” засылала ў Беларусь сваех людзёў для шпіянажу, зь еіх дапамогай спрабавалі выправакаваць паўстаньне. Быў наўмысна створаны “Беларускі камітэт самапомачы” - арганізацыя актыўна вербаваўшая сваех сяброў, сярод беларусаў у Нямеччыне. З пачаткам другой сусьветнай вайны, нямецкае камандаваньне стварыла ў Варшаве й Бяла Падляске базы, для пераброскі агэнтаў на тэрыторыю СССР. У Бярліне былі створаны курзы для падрыхтоўкі беларускіх прапагандыстаў й перакладчыкаў. Асобы скончыўшыя курзы, накіроўваліся ў сьпецпадраздзяленьні, для аховы лягероў, дзе яны праходзілі “практыку” перад нападам на СССР. 28 чэрвеня 1941 года, Геніюш - прадстаўнік эміграцыі ў Чэхаславакіі - зьвярнуўся з тэлеграмай да імпэрскага пратэктара Багэміі й Маравы, барона фон Нейрата, у якой перасьведчваў апошняга, што ўсе сілы беларускіх нацыяналістаў “будуць пастаўлены на службу нямецкаму камандаваньню”. Так яно пасьля й адбылося. Разам зь нямецкім войскам, у Беларусь прыйшлі хеўры беларускіх “патрыётаў”, на чале зь Акінчыцам, Астроўскім, Ермачэнка й Казлоўскім. Але да сьнежаня 1942 года, нямецкія ўлады зь імі супрацоўнічалі нявельмі ахвотна, бо нямецкае войска перамагала й мясцовыя здраднікі пакуль былі не патрэбныя. Але ўздым супраціву беларускага народа, прымусіў акупантаў інакш падыйсьці да гэтага пытаньня. Пасьля 1942 года, новай мэтай нямецкага камандаваньня, на акупаваных тэрыторыях, стала - актыўнае прыцягваньне насельніцтва да супрацоўніцтва й наладжваньне добрых адносінаў з калябарантамі. Гэнеральны камісар Вільгэльм Кубэ, падтрымаў беларускіх нацыяналістых, прапанаваўшы ім лёзунг “Беларусь для беларусаў”, стаў прызначаць калябарантаў на розныя адміністрацыйныя пасады, дазволіў выдавецтва навін. За гэтае, калябаранты былі вельмі ўдзячны сваім гаспадарам і пачалі цягнуць моладзь у свае, штучна створаныя арганізацыі. Па ўзору зь нямецкім Гітлерюгендам, быў створаны “Саюз Беларускай Моладзі”, а таксама “Беларуская самапомач”, “Беларуская самаабарона” й іншыя. 27 чэрвеня 1942 года, гаўляйтэр Кубэ, сваем загадам зацьвердзіў “беларускую нацыянальную сымболіку” - бел-чырвона-белы трыкалор і герб “Пагоня”. Ад 1942 года існуе й Беларуская праваслаўная, аўтакефальная царква – адзіная арганізацыя, закладзеная фашыстамі й існуючая ў Беларусі да сёняшніх дзён. Яе стварэньне было выклікана патрэбай разбурыць адзінства славянскіх народаў, й цалкам адпаядала выказваньню Гітлера: “Мы павінны пазьбегнуць таго, каб адзіная вялікая царква адпавядала рэлігійным патрэбам буйных рэгіёнаў, пажадана каб кожная вёска была ператворана ў незалежную сэкту”. У 1943 годзе, пад пратэктаратам акупантаў, была створана “Беларуская Цэнтральная Рада” (“БЦР”) – марыянэтачная “улада”, прэзыдэнтам якой стаў - кіраўнік Управы Менскай акругі, Радаслаў Астроўскі, атрымаўшы ў народзе паганяла “Здрадаслаў”. Апафэозам чыннасьці “Рады” было - правядзеньне ў Менску 27 чэрвеня 1944 года (за тыдзень да вызваленьня Менска, ад фашыстаў), Другога Ўсебеларускага Зьезду – схадняка найбольш актыўных калябарантаў. “Зьезд” у чарговы раз абвесьціў аб “незалежнасьці Беларусі”, разарваў дыпляматычныя стасункі з Расеяй, абвесьціў “БЦР” - “адзіным сапраўдным прадстаўніком беларускага народа на чале з А. Астроўскім” й... паслаў тэлеграму вельмі каханаму фюрэру, у якой - абяцаў, што “беларускі народ будзе рашуча змагацца, побач зь нямецкімі ваякамі, супраць нашага агульнага ворага – бальшавізма”. Пасьля “зьезда” ягоныя дэлегаты былі вымушаныя, як і 26 год перад гэтым, хуценька ўцякаць зь беларускай зямлі. У лютым 1944 года, Гэнеральны камісар, обергрупэнфюрэр СС, Готтберг, санкцыянаваў стварэньне “Беларускай Краёвай Абароны” (“БКА”) – ваенізаванага фармаваньня беларускіх калябарантаў пад кіраўніцтвам “БЦР”. Узначаліў яго Францыск Кушэль - асоба цьмяная, пасьпеўшая пабываць як у рускім царскім так й у польскім войсках, патрапіць у савецкі палон, у верасьні 1939 года, дзе па некаторых зьвестках, ён дабраахвотна пагадзіўся супрацоўнічаць з савецкімі ворганамі бяспекі. Гледзячы на ўсё, супрацоўнічаў вельмі актыўна, бо ў хуткім часе быў вызвалены зь лягеру й пераведзены ў Маскву, а ягонай жонцы дазволілі вернуцца з Казахстану. Пасьля пачатку вайны перабег на бок гітлераўцаў, узначаліўшы беларускую паліцыю. Кушэль уцёк зь Менску з адступаючым нямецкім войскам. Пасьля зноў зьмяніў гаспадароў, перабёгшы з рэшткамі сваёй брыгады да амэрыканцаў. Практычна ад самага пачатку, ён быў прызначаны амэрыканскай адміністрацыяй, начальнікам лягера для інтэрнаваных у Рэгензбурге, а пасьля ўзначальваў лягер у горадзе Мішэньсдорфе. Відавочна, што амэрыкосы зразумелі, як можа быць карыстны такі вось кадр, бо ніякіх праблемаў з выездам і дазволам на жыхарства ў ЗША, у яго не узьнікла. Галоўнай мэтай “БКА” была, барацьба з партызанамі, але вялікіх посьпехаў яны ў гэтым не дасагнулі. У галоўным, фармаваньні “БКА” выкарыстоўваліся на... сельскагаспадарчых працах, для аховы складоў, й былі эвакуаваны з тэрыторыі Беларусі разам з адступаючым нямецкім войскам. Аддзелы “БКА” пасьля выкарыстоўваліся на заходнім фронце і ў сістэме супрацьпаветранай абароны Бярліна. У першых чыслах красавіка 1945 года, было дасагнута пагадненьне, з прадстаўнікамі сьпецслужбаў Трэцяга рэйха, аб разгортваньні на базе падрыхтоўкі абвера ў Дальвіцэ (пераданага на балянс “БЦР”), наўмыснага батальёна “Дальвіц” колькасьцю да 700-800 чалавек. Акрамя таго, па загаду рэйхсфюрэра СС Гімлера, была створана новая 30-я дывізія войск СС (Беларуская № 1), вядомая таксама як «штурмавая брыгада СС “Беларусь”. Актыўны ўдзел у фармаваньні гэтых падраздзяленьняю прыняў капітан Язэп Сажыч (які, ў 1982 годзе, стаў шостым “прэзыдэнтам” “Рады БНР”), перадаўшы ў новасфармаваную брыгаду СС - 101-го курзанта, з школы малодшых афіцэраў. Пасьля вайны, Злучаныя Штаты Амэрыкі, пачаўшыя ператварацца ў тэрарыстычную дзяржаваў, зацікавіліся беларускімі здраднікамі, якія маглі быць карыстнымі для змаганьня супраць СССР. Застаўшыеся без гаспадароў калябаранты, зь вялікай радасьцю прапанавалі свае паслугі. Таму, у 1947 годзе, ў амэрыканскай зоне акупацыі, была абноўлена “Рада БНР” а “прэзыдэнтам” стаў Мікола Абрамчык. Гэны кадр не гідзіўся супрацоўнічаць з сьпецслужбамі заходніх краінаў, доказам чаго з'яўляецца тое, што пры арышце, у 1951 годзе ў БССР, агента ЦРУ Івана Філістовіча, пры ім было пасьведчаньне “члена Рады БНР”, выдадзенае 11 сакавіка 1951 г. “прэзыдэнтам” М. Абрамчыкам. У пасьведчаньні, “прэзыдэнт” загадваў сваем хаўрусьнікам у Беларусі “аказаць спадару Філістовічу, усялякую магчымую падтрымку”. Паміж зноўстворанай “Радай “БНР” і “Беларускай Цэнтральнай Радай” пачалося жорсткае супрацьстаяньне. Кожная з гэных арганіза-цыяў лічыла толькі сабе “законнай беларускай уладай” (а значыцца, што толькі яна павінна разыходваць заходнія сродкі, накіраваныя на барацьбу супраць СССР). Канкурэнцыя паміж “БЦР” і “Радай БНР” скончылася перамогай апошняй. “Беларуская Цэнтральная Рада”, ціха памёрла ў 90-х гадох, у сувязі з адыходам на тый сьвет большасьці яе сяброў. Апошні “прэзыдэнт” “БЦР” - Міхась Зуй, памёр у 1995 годзе ў Аўстраліі, пасьля чаго аб дзейнасьці “БЦР” нічога не вядома. Праўда “Рада БНР” шчэ трымаецца, хаця ейная дзейнасьць абмяжавана напісаньнем Івонкай Шыманец-Сурвілай (сёняшняй “прэзыдэнтшай” “Рады БНР”), розных зваротаў і віншаваньняў, які трансьлюе чамусьці, выключна амэрыканскае радыё “Свабода”. Але чаму гэта амэрыканскія падаткаплацельшчыкі кормяць гэтую кодлу дармаедаў? Магчыма, што функцыянэры “Рады БНР” чакаюць сваяго часу, каб у выпадку чаго - зноў прапанаваць свае паслугі, чарговым акупантам, у чарговы раз прадаўшы беларускі народ.
Відавочна, што ўся гісторыя “беларускага нацыянальнага руху” - гэта гісторыя калябарантаў й здраднікаў. Беларускія нацыяналістыя й беларускі народ - заўсёды былі па розныя бакі барыкад. І калі нацыяналістыя служылі Кайзэру, й калі прыслугоўвалі Гітлеру, й зараз, калі яны сталі лёкаямі амэрыканскіх будаўнікоў “Новага парадку”. Гэную іх схільнасьць відавочна не зьмяніць. Ды і не патрэбна. Галоўнае – ведаць і заўсёды памятаць пра гэта.
PS: Вышэй уведзены тэкст існуе ў фармаце брашуры. Усем жадаючым (хто шчэ не атрымаў з разсылкай), па першаму патрабаваньню. |
|
|
| Блінчыкі зь мясам...!!! |
[Mar. 24th, 2006|03:09 am] |
Доходило до особых извращений: девочку-вегетарианку омоновцы заставили съесть блинчики с мясом, которые она несла на площадь... К врагу на войне обычно милосерднее, чем белорусская милиция к собственному народу: хватая сегодня ночью людей на площади, их валили в машинах на пол лицом в низ, держали за городом на морозе часами, заставляли всю ночь стоять лицом к стене.
http://www.charter97.org/bel/news/
Пасьля.. зараз павінен аддыхацца ад такіх навін. Ляжу ледзь дыхаю... Гэтыя справы мяне ў магілу загоняць. Памру са сьмеху. |
|
|
| Сіўчык |
[Mar. 24th, 2006|12:28 am] |
Во! Вы толькі паглядзіце, што амэрыканскія дыпляматы, лёкаі імпэрыялізьму, з беларускім грамадзянінам нарабілі. news/2006/03/24/sivchik/ ----------------------------------------------- (!) Вячеслав Сивчик, один из вдохновителей акции на Октябрьской площади, в настоящее время находятся в 3-й клинической больнице Минска. Туда его доставила бригада "скорой помощи", сообщает «Белорусский партизан». Другие подробности пока не известны. (c) |
|
|
| (no subject) |
[Mar. 23rd, 2006|07:05 pm] |
(Падабед: ) "Не. Я гавару катэгарычна, што нікога ня білі. Кожны быў праінструктаваны, я асабіста інструктаваў. Ніякага прымяненьня фізычнага гвалту. Пад ручку нават дапамагалі, садзілі, таму ж там жанчыны і мужчыны сядзелі – ну, гэта несур'ёзна. Наагул, мае камэнтары такія, што гэта грамадзкая прыбіральня ў цэнтры горада. І гэта трэба было спыніць ужо даўно. Палова малалетак. Я не цытую, я гавару свае словы, а па-другое, я Ярмошыну не глядзеў. Мне гэта неяк нават сьмешна".
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/3/1F0B0317-9829-486B-8DF8-E91E1414C96E.html
Што можна да гэтага дадаць. Разклад на сёньня выглядае такім чынам - сярод затрыманых: пару дзесяткаў малалетак, акрамя таго прысутнічаюць: палякі, літоўцы, ўкраінцы, рускія (набярэцца таксама пару дзесяткаў, толькі не зразумела, якога хрэна гэтыя дзеячы там рабілі?), ёсьць прыкладна зь дзесятак журналістаў, а ў дадатак нейкая колькасьць дзяцей і сваякоў баранаў... Акрамя ўсяго ў наяўнасьці ёсьць прафэсійныя змагары - прадстаўнікі "грамадзкіх аб'яднаньняў" - плочаныя з розных грантавых праграмаў зацікаўленых змежных арганізацыяў. Ну і зразумела нейкія "правакатары", якія жлукталі гарэлку (бо інакш адкуль бутэлькі?). Так узьнікае пытаньне: - Ну і дзе ёсьць тады апазіцыя? |
|
|
| Цырк адвезьлі |
[Mar. 23rd, 2006|03:30 pm] |
|
Цырк адвезьлі, засталося сьмецьце і пустыя бутэлькі. Беларускія прафэсіяналы як заўсёды на ўзроўні. Пагрузка прайшла арганізавана, за няцэлых 15 хвілін. |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| |
|
|